Альбом Віленскай беларускай гімназіі
Статус
Вернутыя
Аўтар
Вучні Віленскай беларускай гімназіі / Мікалай Мінкевіч
Матэрыял
Параметры (ш/в/г мм.)
Альбом 350х290х35 мм, 24 аркушы з фатаграфіямі
Датыроўка
07.11.1935
Тыпалогія
Архіўныя дакументы
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Іншыя
Анатацыя

Альбом Віленскай беларускай гімназіі створаны ў 1935 г. Утрымлівае фатаграфіі памяшканняў гімназіі навучальнага працэсу, настаўнікаў, вучняў, тэхнічнага персаналу, падзей з жыцця гімназзіі. Альбом зроблены ад імя хлапцоўскага інтэрната гімназіі, якім кіраваў Мікалай Мінкевіч. Аўтэнтычнасць дакументаў пацверджана экспертызай, праведзенай у 2019 г.

Паходжанне

Альбом захоўваўся ў сям’і былога дырэктара хлапцоўскага інтэрната Віленскай беларускай гімназіі Мікалая Мінкевіча (1909—1980). У 1960-х гг. быў прывезены ў ЗША. Пасля смерці Мікалая Мінкевіча яго жонка Галіна перадала альбом разам з іншымі двума, створанымі ўжо пасля Другой сусветнай вайны, у царкву Св. Еўфрасінні Полацкай у горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). У 2019 г., дзякуючы намаганням беларускіх дзеячаў у ЗША Янкі Запрудніка, Вітаўта Кіпеля і Лявона Юрэвіча, альбом праз пасярэдніцтва Генеральнага Консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Інфармацыя прадастаўлена ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)