Апостал
Статус
Вернутыя
Аўтар
Спірыдон Собаль
Матэрыял
Параметры (ш/в/г мм.)
19 см х 30 см х 6 см
Датыроўка
1632 г.
Тыпалогія
Выданні
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Выданні
Анатацыя

Кніга “Апостал” – богаслужэбная кніга, якая ўтрымлівае часткі “Новага запавета” – “Дзеянні” і “Пасланні святых апосталаў”.

Першы друкаваны кірылічны “Апостал” быў выдадзены Францыскам Скарынай у 1525 г., пазней яго друкавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец у 1563-1564 гг і Іван Фёдараў у 1574 г. У падрыхтоўцы свайго варыянта выдання Спірыдон Собаль імкнуўся да пераемнасці з выданнем Івана Фёдарава, пра што сведчыць той факт, што адмыслова для гэтага выдання ён набыў арнаментальную дошку, якой карыстаўся Іван Фёдараў, і выкарыстоўваў яе падчас усіх выданняў “Апостала”. Упершыню Спірыдон Собаль надрукаваў “Апостал” у Кіеве ў 1628 г. Потым у другі раз – у Куцейне альбо ў Буйнічах у 1632 г., і ў Магілёве – у 1638 г.

Дадзены экзэмпляр адносіцца да другога выдання. Кніга захавалася добра, у поўным аб’ёме. Пашкоджанымі ад выкарыстання з’яўляюцца вуглы аркушаў.

На аркушах маюцца ўласніцкія запісы, адзін з якіх прачытаны даследчыцай, кгн Паўлінай Скурко наступным чынам: “Сия книга рекомаӕ Ап(о)с(то)лъ свӕщенного || Стефана исъ Саранчукъ Саранчучъкого | купивъ его ѹ ѿца Дороөеӕ игумеӕ игумена || почаіовъского за золотихъ 18 и за повъ гар... | медү патоки || при ѿцү Михаилу ...вецъкум и прочаѧ”

Паходжанне

Як вынікае з уласніцкага запісу на старонках кнігі, яна пэўны час належыла пачаеўскаму ігумену Дарафею, а потым была набытая нейкім Стэфанам з Саранчук – цяпер гэта сяло Саранчукі ў Беражанскім раёне Тэрнопальскай вобласці, Украіна.

У 2017 г. кніга набыта музеем гісторыі Магілёва ў прыватнага калекцыянера з г. Кіева, Украіна, за кошт бюджэтнага фінансавання.

Сучаснае месцазнаходжанне культурнай каштоўнасці – Музей гісторыі Магілёва.

Інфармацыя прадастаўлена музеем гісторыі Магілёва (2020 г.)