Аўтографы паэмы “Безназоўнае”
Статус
Вернутыя
Аўтар
Янка Купала
Матэрыял
Папера, аўтограф, сіні атрамант
Параметры (ш/в/г мм.)
Аўтограф на 11 аркушах, з іх: 8 – памерам 185 х 230 мм
Датыроўка
22.03.1924
Тыпалогія
Рукапісы
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Рукапісы
Анатацыя

Аўтограф 1-5 і 9,10 частак паэмы Янкі Купалы “Безназоўнае”. Экспертыза каштоўнасці праведзена ў 2014 г.

Паходжанне

Аўтограф 7 частак паэмы “Безназоўнае” Я. Купалы быў выяўлены Апалоніяй і Зорай Савёнкамі ў сховішчы нарабаваных немцамі дакументаў у Раціборы (Германія). Вынесены са сховішча і пазней вывезены ў ЗША, разам з іншымі ўратаванымі тады аўтографамі. Аўтограф захоўваўся ў сям’і Савёнкаў, адкуль трапіў у архіў БІНіМа (Нью-Ёрк). З ініцыятывы дырэктара БІНіМа Вітаўта Кіпеля і архівіста Лявона Юрэвіча праз пасярэдніцтва гісторыка Наталлі Гардзіенка ў 2014 г. быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Інфармацыя прадастаўлена ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)