Дакументы Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра
Статус
Вернутыя
Аўтар
Беларускі дзяржаўны яўрэйскі тэатр
Матэрыял
Параметры (ш/в/г мм.)
26 дакументаў розных памераў
Датыроўка
1939 - 1945 гг.
Тыпалогія
Архіўныя дакументы
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Іншыя
Анатацыя

Дакументы, звязаныя з дзейнасцю Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, пераважна ў эвакуацыі ў Новасібірску: фатаграфіі, лібрэта, асабістыя дакументы, пісьмы актораў і інш.

Паходжанне

Дакументы былі сабраны даследчыцай яўрэйскай культуры Ірынай Герасімавай і перададзены для экспанавання на выставе, прысвечанай гісторыі Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, якая была арганізавана Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем 24.07 – 30.08.2020 у г. Новасібірску. Пасля заканчэння выставы дакументы, на просьбу даследчыцы, былі перасланы ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Інфармацыя і фота прадастаўлены ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)