Дакументы опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай
Статус
Вернутыя
Аўтар
Асабісты архіў
Матэрыял
Параметры (ш/в/г мм.)
41 дакумент розных памераў
Датыроўка
1950—1960 гг.
Тыпалогія
Архіўныя дакументы
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Іншыя
Анатацыя

Дакументы з асабістага архіва опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай, звязаныя з яе працай як салісткі ў Беларускім дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета ў 1950-х—1960-х гг.: фатаграфіі, лібрэта, асабістыя дакументы, афіша.

Паходжанне

Дакументы захоўваліся ў асабістым архіве Н.В.Дзвінянінавай, якая ў 1962 г. выехала з Мінска ў Баку, а ад 1963 г. пасялілася ў Львове. Даследчык гісторыі оперы Сяргей Русецкі падчас паездкі ва Украіну сустракаўся са спявачкай, і ў лютым 2020 г. перадаў частку яе дакументаў у БДАМЛМ.

Інфармацыя і фотаматэрыялы прадастаўлены ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)