Дакументы з асабістага архіва рэжысёра тэатра Льва Літвінава (1899—1963), звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю ў гарадах Мінск, Кіеў, Навасібірск, Томск, Казань
Дакументы захоўваліся ў сваякоў Льва Літвінава, якія перадалі іх даследчыцы Іне Герасімавай. Зараз яна пражывае ў Германіі і ў ліпені 2021 г. перадала дакументы на захаванне ў БДАМЛМ.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2021 г.)