Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх
Статус
Перамешчаныя
Аўтар
Трафім Сурта, Юрый Трубніцкі, Аляксандр Трубніцкі, Міхаіл Трубніцкі
Матэрыял
Параметры (ш/в/г мм.)
Інфармацыя адсутнічае
Датыроўка
1693– 1864 гг.
Тыпалогія
Рукапісы
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Рукапісы
Анатацыя

Арыгінал магілёўскай гарадской хронікі. Хроніка Магілёва – летапісны звод, помнік беларускага гарадскога летапісання.

Запіс вёўся з канца XVII ст. Трафімам Суртай (да 1701 г.), а пасля дынастыяй Трубніцкіх. Вядома ў адным экзэмпляры.

Выданне шырока апісанае ў навуковай літаратуры, напрыклад: Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — М.: Наука, 1980. — С. 15-17.

Паходжанне

Сучаснае месцазнаходжанне культурнай каштоўнасці – Расійская нацыянальная бібліятэка, г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя.

Інфармацыя прадастаўлена музеем гісторыі Магілёва (2020 г.)