Пінскі манетны скарб
Статус
Перамешчаныя
Аўтар
Невядомы
Матэрыял
Золата
Параметры (ш/в/г мм.)
20 залатых манет
Датыроўка
1804 г.
Тыпалогія
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Манеты і медалі
Анатацыя

Скарб з 20 залатых манет Візантыі і Русі. Златнікі Уладзіміра Святаслававіча (980-1015) – 6 адз.; візантыйскія намісмы Васіля ІІ (976-1025) і Канстанціна VIII (1025-1028) – невядомая колькасць адз.; Рамана IV(1068-1071) – 4 ці 5 адз.; Нікіфара Ватаніята (1078-1081) – 2 адз.

Паходжанне

Скарб знойдзены ў 1804 г. ў г. Пінску на прыватным надзеле шляхціца Рыдзёўскага. Знаходчык скарба падараваў яго расійскаму імператару Аляксандру І. Усе златнікі і 6 намісмаў захоўваюцца ў зборы Дзяржаўнага Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).

Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальным гістарычным музем Рэспублікі Беларусь (2020 г.)