VERA DESIGNATIO URBIS IN LITTAVIA GRODNAE (Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве)
Статус
Вернутыя
Аўтар
Малюнак Ёхана (Ганса) Адэльгаўзера (Johannes Adelhauser), гравюра Маціяса Цюнта
Матэрыял
Гравюра Папера
Параметры (ш/в/г мм.)
Датыроўка
барока, 1746 г.
Тыпалогія
Выяўленчае мастацтва
Катэгорыя
Падкатэгорыя
Графіка
Анатацыя

Гравюра Адэльгаўзера-Цюнта, 1568. На дальнім плане бачна панарама сярэдневяковага Гродна.

Асноўны сюжэт гравюры — сустрэча маскоўскага пасольства на чале з Фёдарам Умным-Колычавым з гаспадарскім маршалкам ВКЛ Я. Валовічам, ураднікам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста ў ліпені 1567 ў прадмесці Гародні на левым беразе Нёмана — выкананы на фоне падрабязнай панарамы горада. У левым верхнім куце медзярыта знаходзіцца яго прысвячэнне Жыгімонту Аўгусту, пад назвай гравюры (па цэнтру ўверсе) знаходзіцца герб апошняга Ягелона, а ў верхнім правым куце змешчаны невялікі тэкст з кароткім апісаннем падзей, адлюстраваных на медзярыце (вядомыя лацінская і нямецкая версіі гэтага тэксту). Найбольш важныя выявы, змешчаныя на гравюры, суправаджаюцца двухмоўнымі надпісамі на лацінскай і нямецкай мовах.

Акрамя Маскоўскага на гравюры зафіксаваны яшчэ тры пасольствы, што знаходзіліся ў той час у Гародні, — татарскае, турэцкае і валашскае.

Паходжанне

Кёльн, 1575

Дата вяртання
2012
Юрыдычныя падставы для вяртання
Дакументы на продаж