Трактат «Бог не скинут. Искусство, церковь, фабрика» тэарэтыка супрэматызму быў выдадзены ў 1922 годзе ў Віцебску ў Паказальнай друкарні прафтэхшколы.

img

Ў той час у Віцебскай народнай мастацкай вучэльні (далей – ВНМВ) выкладаў Казімір Малевіч , чытаў на дадзеную тэму лекцыі, якія карысталіся папулярнасцю сярод жыхароў горада. Іх тэзісы захаваліся і знаходзяцца ў абласным архіве.

img

Наклад кнігі складаў 2 тысячы асобнікаў, але да нашых дзён дайшлі адзінкі. Адзін такі экзэмпляр знаходзіўся ў прыватнай калекцыі ў Маскве, і ўладальнік пагадзіўся яго прадаць. У сапраўднасці выдання пераканаліся эксперты. Перадача кнігі адбылася 23 лютага гэтага года.

img

Падрабязна пра выданне, гісторыю яго вяртання можна даведацца на сайце абласной газеты «Витебские вести», краудфандынгавай платформе «Улей»

Фота абласной газеты «Витебские вести», краудфандынгавай платформы «Улей»