30 кастрычніка 2015 г. падчас прэзентацыі і перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі камплекта з 8 тамоў факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны кіраўнік галоўнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс урачыста прадставіў беларускай дэлегацыі арыгінал старабеларсускага выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Больш таго, падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць пра стварэнне электроннай копіі ўнікальнага выдання і яе перадачу беларускаму боку.

img

Асобнік Статута ўяўляе выключную цікавасць. Некалькі аркушаў у пачатку кнігі ад актыўнага выкарыстання былі страчаны, але дасканала ўзноўлены пісцом у рукапісным выглядзе. Фактычна, на кожнай старонцы Статута прысутнічаюць рукапісныя пазнакі, заўвагі, дадаткі, падкрэсленні, што сведчыць пра яго вельмі актыўнае выкарыстанне. Да Статута прыплецена знакамітае выданне Трыбуналу ВКЛ 1586 г. – таксама рэдкае і каштоўнае выданне.

img