У Беларусі захавалася зусім невялікая частка нацыянальнай кніжнай спадчыны. У адрозненне ад архітэктурных помнікаў, якія цяжка перанесці ў іншае месца, кніжныя цярпелі ў першую чаргу. Яны гараць, лёгка вывозяцца, законна ці незаконна выкупляюцца. Многія фонды панішчаны падчас войнаў.

"Апошнім часам мы пачалі пераасэнсоўваць кніжныя помнікі не толькі ў дачыненні да факсімільных выданняў, але ў цэлым да працы з кніжнай спадчынай. І ў практыцы, і на тэарэтычным узроўні сталі раскладаць ідэю, дзеля чаго нам вяртаць гістарычныя каштоўнасці ў Беларусь, займацца іх вывучэннем, апісаннем, алічбоўкай," — разважае вядомы скарыназнаўца Алесь Суша над пытаннем, якое стала вельмі актуальным…

img

З разважаннямі пра культурную спадчыну Беларусі намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядомага скарыназнаўцы Алеся Сушы можна азнаёміцца ў артыкуле Алены Басікірскай «Алесь Суша: « У Лондане я ўбачыў тое, што хацеў: «Буквар» 1618 года існуе...».

Фота Алены Басікірскай