15 студзеня новага 2023 года завяршылі сваю работу два выставачныя праекты, дзе былі прадстаўлены культурныя каштоўнасці з карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк", якія маюць беларускае паходжанне, напрыклад, былі створаны на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды і знаходзіліся за межамі краіны, а зараз зноў рознымі шляхамі вернуты , або датычныя да гісторыі і культуры Беларусі.

Так, з 11 лістапада ў галерэі "Арт-Беларусь" працавала выстава "Шляхамі Скарыны", прысвечаная 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам "Малой падарожнай кніжкі" (Вільня, 1522г.). На выставе экспанаваўся арыгінальны асобнік з калекцыі Белгазпрамбанка, якое было набыта ў 2016 годзе. З больш падрабязным апісаннем азначанага выдання можна азнаёміцца на сайце галерэі “Арт-Беларусь”.

img

Акрамя арыгінальнага экзэмпляра “Малой падарожнай кніжкі” з банкаўскага збору дэманстравліся факсімільныя выданні, падрыхтаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2012–2017 гг., а таксама былі прадстаўлены 38 ілюстрацый з гравюр іншых выданняў Ф. Скарыны, падрыхтаваныя да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам, што дазволіла гледачам атрымаць больш шырокае ўяўленне пра творчасць першадрукара.

img

У 2022 годзе актыўна дзейнічалі культурна-асветніцкія выставачныя праекты, у якіх экспанаваліся мастацкія здабыткі калекцыі Белгазпрамбанка. Выстава “Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX - XXI стагоддзяў” спачатку была прадстаўлена ў галерэі “Арт-Беларусь” у Мінску ў красавіку 2022 г. , затым пачала сваю вандроўку па гарадах Беларусі. З 9 лістапада і па 15 студзеня 2023 г. у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

img

Экспазіцыя ўключала 30 твораў жывапісу, скульптуры і графікі, сярод аўтараў якіх выдатныя мастакі, дзеячы беларускага і сусветнага мастацтва Хаім Суцін, Казімір Альхімовіч, Лявон Індэнбаум, Міхаіл Кікоін, Осіп Любіч, Абрам Маневіч, Рувім Фрумак, Лявон Бакст. Гледачы Віцебска мелі магчымасць пазнаёміцца з арыгінальнымі мастацкімі творамі, якія пэўны час таму знаходзіліся за межамі Беларусі, а зараз фізічна сталі часткай культурнага асяроддзя краіны.

img

img

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы галерэі "Арт-Беларусь"