Прыярытэтным накірункам дзейнасці ў рамках выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у сучасных умовах для музейных устаноў становіцца “мяккая рэстытуцыя”.

Так, музей «Замкавы комплекс “Мір”» у 2018 г. атрымаў 67 электроннных копій фотаздымкаў Мірскага замка, архітэктурных збудаванняў мястэчка Мір пач. XX стагоддзя з Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы, 17 электроннных копій фотаздымкаў Мірскага замка і яго інтэр’ераў пач. XX стагоддзя з Фонду “Археалогія Фотаздымкі” (Рэспубліка Польшча), 18 электроннных копій фотаздымкаў Мірскага замка, архітэктурных збудаванняў мястэчка Мір і наваколля пачатку XX ст. з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі (г. Масква) для выкарыстання ў музейных, выдавецкіх і выставачных праектах.

Атрыманню неабходных копій папярэднічае падрыхтоўчы этап перамоў, дамоўленасцей, звычайна працяглы па часе. Музей «Замкавы комплекс “Мір”» знаходзіцца ў цесным кантакце з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Румыніі па атрыманні з Нацыянальнага музея карт і старых кніг Румыніі лічбавых і факсімільных копій карт, якія маюць культурную каштоўнасць для Беларусі з мэтай правядзення перасоўных выстаў на музейных і іншых культурных пляцоўках Беларусі. Таксама атрымана папярэдняя дамоўленнасць аб садзейнічанні ў перадачы копіі праекта архітэктара Тэадора Буршэ па перабудове Мірскага замка ў 1920-1930-я гады з архіва Варшаўскага аддзялення Асацыяцыі польскіх архітэктараў. Львоўскі гістарычны музей мае намер перадаць шпалеру “Бітва пад Славечна” на часовае экспанаванне ў музей “Замкавы комплекс “Мір” пасля тэрміновых рэстаўрацыйных работ, неабходных для захавання твора. Вядуцца перамовы аб атрыманні высокаякасных лічбавых копій шпалер з калекцыі Радзівілаў (Нацыянальны музей у Варшаве, Нацыянальны музей у Кракаве). У планах – факсімільнае выданне помніка старабеларускага кнігапісання канца XV-пачатку XVI стагоддзяў Малажухавіцкага евангелля сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя. Я. Коласа НАН Беларусі, якое захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх.

Адзін са шляхоў вяртання арыгінальных прадметаў – іх набыццё. У канцы 2017 года музей папоўніў сваю калецыю шклянымі прадметамі Налібокскай мануфактуры XVIII стагоддзя (тры келіха, графін).

img

Па матэрыялах Міністэрства культуры Рэспублікі Бела

Фота са старонкі http://mirzamak.by/by/news?page=13