Адной з сучасных форм вяртання, а таксама ўвядзення ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей кніжнай спадчыны з’яўляецца стварэнне факсімільных выданняў.
Паводле вызначэння тэрміну, факсіміле – гэта копія альбо рэпрадукцыя старой кнігі, рукапісу, карты, мастацкага друку альбо іншага прадмета з гістарычнай каштоўнасцю, які адпавядае сапраўднасці першакрыніцы.

Такім чынам, факсімільныя варыянты арыгінальных асобнікаў адначасава дапамагаюць ўтрымліваць у больш прыдытным стане старадрукі і рукапісы і дазваляюць вяртаць, знаёміцца, вывучаць і даследаваць каштоўныя кніжныя рарытэты праз адпаведныя копіі з захаваннем іх якасцей.

img

Вядомы кнігазнавец і беларусіст з Пецярбурга, прафесар Мікола Нікалаеў ў відэроліку "ФАКСІМІЛЕ: што гэта? нашто яны? якія бываюць?" дзеліцца развагамі пра сутнасць і прызначэнне факсімільных выданняў. Для чаго сёння яны выдаюцца? Якія тыпы факсімільных публікацый можна вылучыць? Якія апошнія факсімільныя ўзнаўленні беларускіх кніжных помнікаў пабачылі свет і чым яны адметныя? Погляд з Санкт-Пецярбурга, знешні, але зацікаўлены, дазваляе глыбей зірнуць на складаныя працэсы вяртання ў шырокі грамадскі ўжытак каштоўных рукапісаў і старадрукаў.

img

img

Увагу эксперта прыцягнулі да сябе факсімільна ўзноўленыя ў Беларусі, Расіі, Літве і Украіне рарытэты выключнага значэння: “Дзесятаглаў” Мацвея Дзясятага, Лаўрышаўскае Евангелле, Віленскі Буквар, Жыровіцкае Евангелле і іншыя.

Каштоўнасць гэтых новых выданняў, іх перавагі і недахопы – у спектры ўвагі Міколы Нікалаева.