У Міністэрстве замежных спраў 1 снежня 2022 г. адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь ( далей – Камісія).

Вынікі работы прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за межамі краіны па дадзенаму напрамку за 2021-2022 гг. падсумаваў сустаршыня Камісіі, намеснік Міністра замежных спраў Амбразевіч Ю.Г. Дзейнасць устаноў культуры, якія вядуць працу па вяртанню каштоўнасцей, за справаздачны перыяд прадставіў сустаршыня Камісіі, намеснік Міністра культуры Саракач С.А.

img

У выніку за апошнія два гады ў Рэспубліку Беларусь былі вернуты 24 арыгінальныя культурныя каштоўнасці.

img

Атрыманы звыш 2100 адзінак копій архіўных дакументаў, кніг, фатаграфій, твораў мастацтва, прадметаў археалогіі. На дадзены момант многія з вернутых арыгінальных артэфактаў, копій ўведзены ў навуковы ўжытак, а таксама сталі складнікамі пастаянных і часовых экспазіцый розных устаноў і арганізацый Беларусі, у тым ліку музеяў. Больш дакладныя звесткі па выніках вяртання будуць прадстаўлены ў наступным артыкуле.

img

На пасяджэнне былі абмеркаваны напрамкі работы Камісіі на 2023 год з улікам сучаснай сітуацыі.