Як паведамляе БЕЛТА, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч у сваёй заяве журналістам пра дзейнасць музеяў адзначыла, што ў апошні час вядзецца цеснае ўзаемадзеянне міністэрства культуры Беларусі і Расіі па вяртанню культурных каштоўнасцей беларускага паходжання: "Вядзём работу па вяртанні страчаных музейных прадметаў, вывезеных з нашай тэрыторыі ў розныя эпохі. Некалі яны былі выратаваны такім чынам. Сёння вялікая колькасць каштоўнасцей знаходзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, але паколькі гэта дружалюбная для нас краіна, мы вядзём работу па ўсталяванні гэтых фактаў. Даведваемся, дзе знаходзяцца каштоўнасці, якія належалі нашым музеям". Паводле яе слоў, краіны вядуць перагаворы аб вяртанні гэтых прадметаў.

img Выявы жывапісных твораў прадастаўлены беларускімі музеямі

Ірына Карповіч дадала: "Дзякуючы развіццю тэхналогій сёння шырока выкарыстоўваецца метад атрымання электронных копій экспанатаў. Такім чынам нават ствараюцца і праходзяць выставы. Дарэчы, яны папулярныя сярод наведвальнікаў музеяў."