27 мая 2021 г. у Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Камiсiі па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Пасяджэнне правялі сустаршыні Камісіі – намеснік Міністра культуры Грамада В.І.і намеснік Міністра замежных спраў Алейнік С.Ф.

Камісія падвяла вынікі работы па вяртанню культурных каштоўнасцей беларускага паходжання за 2019–2020 гады. Былі разгледжаны станоўчыя прыклады і абмеркаваны актуальныя пытанні розных напрамкаў дзейнасці Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

img

Ажыццяўленне мерапрыемстваў, прадугледжаных Планам работы Камісіі на 2019–2020 гг., дазволіла вярнуць на тэрыторыю Беларусі 56 асобнікаў кніжных выданняў, 20 твораў выяўленчага мастацтва беларускіх майстроў і мастакоў беларускага паходжання, 1 слуцкі пояс, 2 калекцыі дакументаў і фотаздымкаў, атрымаць 10 лічбавых копій кніг і дакументаў, 7 фотаздымкаў культурных каштоўнасцей, выявіць і атрымаць звыш 100 дакументаў, 16 музейных прадметаў беларускага паходжання. Сярод яскравых прыкладаў рэстытуцыі – перапіска 3 кнігі з бібліятэкі Храптовічаў, 3 карціны Ф. Рушчыца, 50 кніг У. Сыракомлі, Берасцейская біблія, рыцарсі меч XV – XVI ст. і інш.

На пасяджэнні быў разгледжаны і ўзгоднены план работы Камісіі на 2021–2022 гады.

Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь