Вядомы беларускі дзеяч, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс 7 жніўня адзначае свой Дзень нараджэння!
Фота з артыкула газеты "Звязда"
Як толькі не называюць Адама Восіпавіча Мальдзіса: “хадзячай энцыклапедыяй”, “чалавекам-аркестрам”, “літаратуразнаўчай школай”, “Калумбам беларускай гісторыі”. На яго рахунку дзесяткі кніг і манаграфій, у тым ліку зборнікі серыі "Вяртанне", шматлікія літаратуразнаўчыя і культуралагічныя артыкулы.
А галоўнае, ён вяртае нам, беларусам, каштоўнасці нашай культурнай спадчыны!
На фотаздымку Адам Мальдзіс з жонкай Марыяй, 1950-я гг. Фота са стужкі ў FB Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
Шчыра віншуем нашага Адама Восіпавіча з Днём нараджэння! Жадаем моцы і здароўя!
Тут спасылкі на некаторыя матэрыялы, прысвечаныя вядомаму даследчыку і захавальніку беларускай культурнай спадчыны: