Знаны даследчык гісторыі Полацкага княства, пісьменнік Сяргей Тарасаў прапануе вынікі свайго шматгадовага даследвання жыцця Еўфрасінні Полацкай, лёсу яе спадчыны ў выданні «Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая. Яе час, яе Крыж».

img

У кнізе Сяргей Тарасаў прадстаўляе матэрыялы і высновы, датычныя жыццяапісання вядомай беларускай дзеячкі ад вызначэння яе імя (“Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая”- захавана арфаграфія аўтара) да даты смерці (1173 г., замест 1167 г.), лёсу яе спадчыны і ўплыў на сучаснасць і будычыню Беларусі.

Вядомы пісьменнік у абазначэнні сваёй пазіцыі асноўваецца на навуковых даследваннях рознага накіравання і на ўласных ў тым ліку. Сяргей Тарасаў – археолаг, гісторык, мае навуковую ступень – кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт. Кніга ўяўляе сабой "навукова-папулярнае абагульненне ў вольнай дасціпнай форме" для шырокага кола зацікаўленых.

img

Адна з праблем, узнятая аўтарам кнігі, якая хвалюе беларусаў не адно дзесяцігоддзе – дзе знаходзіцца арыгінальны Крыж Еўфрасінні Полацкай?

img

Сяргей Тарасаў сцвярджае, што ведае яго месцазнаходжанне. Такая ўпэўнінасць узнаўляе надзею на магчымае калі-небудзь вяртанне каштоўнай рэліквіі на беларускую зямлю. А пакуль на тэрыторыі Беларусі існуе копія згубленага крыжа, створаная ў 1997 г. брэсцкім ювелірам Мікалаем Кузьмічом, якая захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскай царкве Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Даведацца больш пра змест выдання можна падчас чытання самога выдання, а таксама на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе змешчана інтэрв’ю з аўтарам кнігі – Сяргеем Тарасавым.

Паводле навінных матэрыялаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фота са старонкі Сяргея Тарасава ў соцсетках