Год таму, 3 студзеня 2022 года, ў іншы свет пайшоў вядомы пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец, журналіст, літаратурны крытык, публіцыст Адам Іосіфавіч Мальдзіс.

img

Вядомы беларусіст пакінуў нам багатую спадчыну, якая складаецца не толькі з выдадзенных манаграфій, артыкулаў і іншымі дакументальнымі сведчаннямі яго даследчай дзейнасці, дзе зафіксаваны яе вынікі.

img

Вельмі дакладна пра значнасць асобы Адама Мальдзіса для беларускай культуры напісаў журналіст Антон Рудак: "Адам Мальдзіс пры жыцці быў сапраўдным захавальнікам і абаронцам нашай гісторыка-культурнай спадчыны, валодаў фенаменальнымі ведамі ў беларусістыцы і натхняў многіх навукоўцаў і творцаў новых пакаленняў на новыя пошукі і даследаванні, многім падказваў новыя ідэі і кірункі для работы па вывучэнні нашай культуры. Дзякуючы багатаму навуковаму ды творчаму даробку, які пакінуў па сабе Адам Іосіфавіч, хочацца спадзявацца, што яго ідэі ды адкрыцці будуць і далей даваць штуршок новым пакаленням літаратуразнаўцаў, гісторыкаў літаратуры і іншых даследчыкаў беларушчыны ў іх будучай дзейнасці. І, вядома, не варта забывацца, што вялікую ўвагу Адам Мальдзіс надаваў выбудове міжнародных даследчыцкіх сувязяў і пошуку за межамі Беларусі дакументаў ды артэфактаў нашай гісторыі і культуры, якія ў розныя часы ў выніку шматлікіх войнаў трапілі ў архіўныя ці музейныя сховішчы іншых краін. Працягваць руплівую працу па выяўленні і вяртанні гэтых аскепкаў беларускай спадчыны далей давядзецца нам."

Даведка

Адама Іосіфавіч Мальдзіс клапаціўся пра захаванасць і даступнасць нашчадкам да сваёй уласнай спадчыны. У Беларускім дзяржаўным архіве-музе літаратуры і мастацтва ўтрымліваюцца асабістыя дакументы вядомага знаўцы культуры Беларусі, якія ён самаручна перадаваў ва ўстанову. Архіў Адама Іосіфавіча змешчаны ў фондзе № 327.

img

Матэрыялы сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, газеты"Культура", сайта "Вяртанне"