У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 22 ліпеня працуе выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. Экспанатаў, прадстаўленных гледачу, няшмат, але іх значнасць перамагае колькасць.

Нягледзячы на вялікую цікавасць у Беларусі да асобы і творчасці вядомага пісьменніка ХІХ ст., да сёння застаюцца недастаткова вывучанымі з-за адсутнасці дакладных крыніц. На выставе можна пабачыць знойдзеную ў 2019 г. у г. Чуднаў Жытомірскай вобл. (Украіна) пахавальную пліту Яна Баршчэўскага, якая стала навуковай сенсацыяй і дазволіла адкрыць малавядомыя старонкі яго біяграфіі. На пліце змяшчаецца надпіс на польскай мове, які ў перакладзе на беларускую чытаецца так: «Ян Баршчэўскі, прыхільнік Бога, прыроды і людзей, пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года».

img

Сёлета пры падтрымцы Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл і Расонскага раённага выканаўчага камітэта надмагільная пліта вагою ў 35 кг была дастаўлена ў Беларусь і рэстаўравана скультарам Ігарам Засімовічам.

img

Каштоўны артэфакт экспанаваўся ўжо ў музеях роднай для пісьменніка Віцебшчыны: у Расонах, Полацку і Віцебску, а цяпер ненадоўга трапіла ў Мінск. Пасля сканчэння тэрміну экспанавання ў Мінску каштоўны артэфакт вернецца на месца свайго паходжання.

Разам з пахавальнай плітой на выставе прадстаўлены каштоўныя артэфакты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі – прыжыццёвыя выданні яго твораў: зборнік “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844–1846), альманах “Незабудка” (1840–1844) і іншыя каштоўныя выданні.

img

img

img

img

Паводле матэрыялаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старонак М. Рыбакоў і мерапрыемствы у сетцы Facebook, А. Гумінскай