У межах выставачнага праекта “Ян Дамель. Вяртанне ў Мінск”, прымеркаванага да 240-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага мастака першай паловы ХІХ ст., праводзілася праца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі. У Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (г. Санкт-Пецярбург) былі выяўлены неапублікаваныя дагэтуль дакументы, звязаныя з сылкай Яна Дамеля ў Сібір (1820-1823 гг.), выкананы іх лічбавыя копіі.

img

Падчас пошуку мастацкай спадчына майстра былі выяўлены жывапісныя і графічныя творы, месцазнаходжанне якіх было невядома дагэтуль шырокай аўдыторыі. На падставе праведзенай працы быў складзены спіс твораў, які паступова пашыраецца Яна Дамеля (жывапіс і графіка), якія знаходзяцца ў музейных, бібліятэчных, архіўных і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі і ЗША.

img

На падставе апрацаваных дакументаў, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена атрыбуцыя некаторых графічных і жывапісных твораў, а таксама выяўлена гравюра па малюнку Яна Дамеляў кнігах “L’ami des femmes” (каля 1813 г.) і “Étiologie et thérapeutique de l'arthritiset ducalcul” (1816 г.) французкага доктара, сакратара Парыжскага акадэмічнага таварыства P.J. Mariede Saint-Ursin.Экзэмпляр кнігі “L’ami des femmes” быў закуплены і зараз знаходзіцца ў Беларусі ў прыватнай калекцыі.

img

Па матэрыялах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь