Інтэрнэт-партал "Вяртанне"- он-лайн рэсурс пра страчаныя, перамешчаныя і вернутыя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання.
Распрацоўка Інтэрнэт-партала нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася ў выглядзе навукова-даследчай работы ў 2014–2015 гадах.
Праца па стварэнні Інтэрнэт-партала і базы даных выканана ў межах рэалізацыі задання 3.26 Пераліку работ па развіцці дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі на 2014–2015 гады (зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь № 122 ад 14.04.2014) па тэме “Стварыць базу даных і Інтэрнэт-партал нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь”.
Арганізацыя-заказчык – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Арганізацыя-выканаўца – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі"
Кіраўнік часовага навуковага калектыву – Аляксандр Суша
Адказны выканаўца – аддзел навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны