Абраз Магілёва-Брацкай Маці Божай
Аўтар
Інфармацыя адсутнічае
Параметры (ш/в/г мм.)
Інфармацыя адсутнічае
Час стварэння
сярэдзіна XVII ст.
Катэгорыя
Страчаныя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Інфармацыя адсутнічае
Анатацыя
Іканапіс.
Арыгінал адсутнічае, захаваліся толькі копіі.
Прадстаўлена фота копіі
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Лічыцца, што Абраз Магілёва-Брацкай Божай Маці з’явіўся падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654 – 1667 гг.
У 1655 г., падчас аблогі Магілёва войскамі гетмана ВКЛ Януша Радзівіла гэты абраз быў вынесены з Богаяўленскай брацкай царквы і з хросным ходам быў абнесены па горадзе. Войскі Радзівіла знялі аблогу, што лічыцца першым праяўленнем дзівоснага заступніцтва абраза над магілёўцамі.
У 1708 г. паплечнік Пятра І Аляксандр Меншыкаў падчас знаходжання ў Магілёве расійскай арміі задумляў вынішчэнне ўсіх гараджан у помсту за паўстанне супраць рускіх войскаў у 1661 г., калі быў знішчаны ўвесь магілёўскі гарнізон рускіх войскаў. Аднак падчас малітвы перад абразам Магілёва-Брацкай Божай Маці Меншыкаў знепрытомнеў і вырашыў адмовіцца ад знішчэння магілёўцаў. Гэта лічыцца другім праяўленнем цудадзейнай моцы абраза.
Пазней абраз шанаваўся як праваслаўнымі, так і каталікамі. Пасля рэвалюцыі 1917 г. і закрыцця Богаяўленскай царквы лёс абраза невядомы. Захаваліся копіі абраза ХІХ ст.
Інфармацыя прадастаўлена музеем гісторыі Магілёва (2020 г.)