Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Досвіткі. Беларускі пейзаж / Рассвет. Белорусский пейзаж

Досвіткі. Беларускі пейзаж / Рассвет. Белорусский пейзаж
Аўтар
Русецкі Мікалай Яфрэмавіч (1885–1944) / Русецкий Николай Ефремович (1885–1944)
Параметры (ш/в/г мм.)
42,7 х 49,7 см
Час стварэння
першая палова 1920-х
Дата вяртання
1947
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Пейзаж беларускай вёскі на золку выкананы ў стылістыцы мадэрна – арнаменталізацыя форм, складаныя прыглушаныя халодныя фарбы, агульны настрой смутку і таямнічасці. Аптымістычная нота ў выяву руінаванай хаты, плота і дрэў уносіцца фарбамі надыходзячага світанку. Часам гэты пейзаж называюць “Змрок” (“Сумерки”). Надпісы на адвароце твора ўтрымліваюць абодва варыянты. Розныя, супрацьлеглыя назвы сведчаць пра некаторую амбівалентнасць выявы, што робіць яго яшчэ больш шматзначным. Справа ўнізе карычневым: РУСЕЦКИЙ. На адвароце ўверсе чырвоным: Сумерки. Н Русец<кий>; ніжэй сярэдзіны сінім: Белорусский пейзаж; ніжэй справа ружовым: «Досьвіткі» Уласнасць Міколы Красінскага.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Гэта адзіны вядомы ў цяперашні час твор мастака, які жыў у Гомелі, вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, выкладаў, удзельнічаў у выставах, пэўны час узначальваў Гомельскі філіял Усебеларускага аб’яднання мастакоў, сябраваў з У. Кудрэвічам, М. Дучыцам і інш. Невялікі пейзаж успрымаецца як сімвал надзей, звязаных з будучыняй “занядбанага краю”. Паступіў у 1929 годзе ад М. Красінскага ў Беларускі дзяржаўны музей (інв. № 7568), які быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (новы інв. № 2358). Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе. Паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№ 2864 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947–1948). “Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69. Акт № 30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае ахоўванне. Iфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)