Казачны сюжэт / Сказочный сюжет
Аўтар
Філіповіч Міхась Мацвеевіч (1896–1947) / Филиппович Михаил Матвеевич (1896–1947)
Параметры (ш/в/г мм.)
78 х 93 см
Час стварэння
паміж 1921–1922 гг.
Дата вяртання
1947
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
У карціне адлюстраваны кашчэй і асілак, які з’яўляецца сімвалам беларускага адраджэння. Але твор ўспрымаецца ўвогуле як увасабленне барацьбы Дабра і цёмных сіл.
Яна перадаецца не толькі апісальна, але і каларыстычнымі “сутыкненнямі” дысаніруючых фарбаў. Стылістычна твор утрымлівае розныя складнікі – уплывы народнага мастацтва, павевы імпрэсіянізму, постімпрэсіянізму, фавізму, з якімі мастак пазнаёміўся падчас навучання ў Маскве.
На адвароце ўверсе злева ад сярэдзіны сінім: Филиппович «Сказочный сюжет»
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Наколькі вядома, упершыню твор экспанаваўся на першай персанальнай выставе М.М.Філіповіча летам 1922 года ў Мінску. Гэтай падзеі быў прысвечаны разгорнуты артыкул Змітрака Бядулі (“Савецкая Беларусь”, № 187), дзякуючы якому мы ведаем і склад выставы, і некаторыя падрабязнасці наконт прадстаўленых тады мастаком твораў у зале Беларускага педагагічнага тэхнікума. Гэта адзін з трох твораў, якія дакладна былі паказаны на той выставе і знаходзяцца цяпер у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
У 1930-я гады знаходзіўся ў Беларускім дзяржаўным сацыяльна-гістарычным музеі (інв. № 2569). У 1939 г. перададзены ў Дзяржаўную карцінную галерэю (інв. № Ж-222).
Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Паступіў у Дзяржаўную карцінную галерэю БССР у 1948 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№ 424 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947—1948). “Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69.
Акт №37 ад 7.04.1948 аб прыёме на пастаяннае захаванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)