Назва Мастацтва камуны / Искусство коммуны
Аўтар
Кунін Майсей Абрамавіч (Міхаіл Куні і інш.). 1897–1972 / Кунин Моисей Абрамович (Михаил Куни и др.). 1897–1972
Параметры (ш/в/г мм.)
71 х 89,6 см.
Час стварэння
1919
Дата вяртання
1953
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Нацюрморт з’яўляецца, відавочна, звычайнай вучэбнай пастаноўкай, выкананай з элементамі кубізму, але гэтаму твору, у якім адбіўся той час з яго аскетычнасцю і неўтаймаванымі марамі, было наканавана стаць свайго кшталту эмблемай віцебскай мастацкай школы першага паслярэвалюцыйнага перыяду.
Справа ўнізе чорным: М.Кунин 19.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Назва твора мае падвойны сэнс: як вызначэнне адбітку ў мастацтве густаў пэўнага сацыяльна-культурнага асяродку і як назва рэальнага выдання, выяву якога ўтрымлівае твор.
«Искусство коммуны» — штотыднёвая газета, якая выдавалася ў Петраградзе “отделом изобразительных искусств Комиссариата народного просвещения”. Выходзіла са снежаня 1918 па красавік 1919. Усяго выйшла 19 нумароў. З’яўлялася органам петраградскіх футурыстаў.
У № 2 ад 15 снежня 1918 г. быў надрукаваны артыкул Я.Черняк “Витебск”.
Выяўлены № 8 ад 26.1.1919 газеты «Искусство коммуны». На першай старонцы газеты, пад яе назвай размешчаны лозунг: “ДОВОЛЬНО ШАГАТЬ ФУТУРИСТЫ! В БУДУЩЕЕ – ПРЫЖОК!”.
Ранейшае месцазнаходжанне (матэрыялы, прадастаўленыя Віцебскім абласным краязнаўчым музеем):
1919–1925 – Музей сучаснага мастацтва ў Віцебску, Віцебскі мастацкі тэхнікум / Беларускі дзяржаўны мастацкі тэхнікум;
1925–1939 – Віцебскае аддзяленне БДМ / Віцебскі культурна-гістарычны музей / Віцебскі сацыяльна-гістарычны музей / Віцебскі абласны дзяржаўны гістарычны музей.
У 1939 годзе твор быў перададзены ў Дзяржаўную карцінную галерэю.
Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1957 годзе з “Дирекции художественных выставок и панорам министерства культуры СССР” (Масква), у ліку іншых твораў, вернутых з Германіі ў 1953.
Акт № 117 ад 21.08.1957 аб прыёме на пастаяннае захоўванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)