Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Пахаванне ў мястэчку / Похороны в местечке

Пахаванне ў мястэчку / Похороны в местечке
Аўтар
Аўтар/вытворца Мільчын Ісаак Іосіфавіч. 1894–1941(?) / Мильчин Исаак Иосифович. 1894–1941(?)
Параметры (ш/в/г мм.)
129,2 х 143 см
Час стварэння
1927
Дата вяртання
1948
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
З’яўляецца двойчы ўнікальным творам: як адзіная вядомая існуючая на дадзены момант работа І. І. Мільчына і як “праграмны” твор, у якім абагульнена, сімвалічна, экспрэсіўна выяўлены канец эпохі мястэчкаў часоў “рысы аседласці” (штэтлаў). Аўтар вядомы і як сцэнограф, і як ілюстратар, праяўленне чаго, асабліва першага, можна бачыць у карціне.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Карціна экспанавалася на ІІІ-й Усебеларускай выставе 1929 года, адкуль была набыта ў Беларускі дзяржаўны музей. Магчыма, аўтар, як ураджэнец Івянца, скарыстаў у выяве ўражанні, звязаныя з яго радзімай. Паступіў у 1929 годзе ў Беларускі дзяржаўны музей (інв. № 7643), які ў 1930 быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (новы інв. №2493). У 1939 г. перададзены ў Дзяржаўную карцінную галерэю (інв. № Ж-510). Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе. Паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў перададзены ў 1948 г. з Цэнтральнага сховішча музейных фондаў прыгарадных палацаў Ленінграда як вернутая ў 1948 г. з Германіі ўласнасць былога Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея. Iфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)