Партрэт дачкі / Портрет дочери
Аўтар
Станюта Міхаіл Пятровіч (1881–1974)/ Станюта Михаил Петрович (1881–1974)
Параметры (ш/в/г мм.)
87,7 х 60,2 см
Час стварэння
1923 г.
Дата вяртання
1948
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На партрэце адлюстравана Стэфанія Міхайлаўна Станюта (1905—2000) – дачка мастака, у будучым актрыса тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР. Пачаткова твор лічыўся аўтарам толькі эскізам да партрэта, але з цягам часу стаў успрымацца як самастойная работа. Цяпер гэты партрэт з’яўляецца адным з лепшых, класічных і хрэстаматыйных у беларускім мастацтве, як і найлепшай выявай Стэфаніі Станюты.
Справа ўнізе чорным: 1923. МСтанюта
На адвароце ўверсе шэрым: темпера Эскиз к портрету 1923 г; справа ўверсе папяровая наклейка з рэштай выцвіўшага надпісу фіялетавым: Девушка-белорус<к>а Эскиз к портрету.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Першапачаткова партрэт меў абагульненую аўтарскую назву “Дзяўчына-беларуска”. Стэфанія Міхайлаўна, тады навучэнка Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, успамінала, што твор быў намаляваны летам, калі яна прыехала да бацькоў.
Яна ўласнаручна рыхтавала фон для выявы і такім чынам некалькі “сааўтарствавала” бацьку. Пэўная эскізная недапрацаванасць партрэта надала яму цудоўную лёгкасць, нязмушанасць, свежасць, а тэхніка тэмперы – асаблівую мяккасць. Урэшце твор з’яўляецца і партрэтам канкрэтнай асобы, і ўвасабленнем вобраза юнацтва. У далейшым мастак яшчэ не аднойчы занатоўваў дачку і ў ролях, і ў жыцці.
Паступіў ад аўтара ў Беларускі дзяржаўны музей (інв. № 7042), які быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (новы інв. № 2393).
У 1939 г. быў перададзены ў Дзяржаўную карцінную галерэю.
Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Партрэт паступіў у Дзяржаўную карцінную галерэю БССР у 1948 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сярод іншых твораў, вернутых з Германіі.
Акт №37 ад 7.04.1948 аб прыёме на пастаяннае захоўванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)