Стары пастух з трубой / Старый пастух с трубой
Аўтар
Філіповіч Міхась Мацвеевіч (1896–1947) / Филиппович Михаил Матвеевич (1896–1947)
Параметры (ш/в/г мм.)
56 х 50 см
Час стварэння
першая палова 1920-х
Дата вяртання
1947
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Акрамя шматфігурных кампазыцый, М. М. Філіповіч маляваў партрэты, большасць якіх не дайшла да гэтага часу. Сярод тых, што дайшлі, ёсць і так званыя партрэты-тыпы, да якіх належыць “Стары пастух з трубой”.
У гэтым творы выяўлены сівы чалавек, які пазіруе мастаку супраць сонца на фоне неба, леса і статка. Абагульнена, але вельмі дакладна намаляваныя твар, рукі, вопратка пастуха. Спалучэнне інтэнсіўных карычневага, чырвонага, белага колераў робіць звычайны сялянскі строй амаль святочным. Каларыту работы ўвогуле ўласцівая спецыфічная гармонія, якая ўключае некаторую рэзкасць, рознагалоссе. Магчыма, такім чынам у самім каларыстычным ладзе мастак перадаў характэрнае гучанне некаторых народных інструментаў.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Мастак не толькі ўдзельнічаў дзясяткамі выдатных работ ва ўсебеларускіх выставах 1920-х гадоў. У прыватнасці, у 1923–1925 гг. ён загадваў мастацкім аддзелам у Беларускім дзяржаўным музеі. Дзякуючы музейнай працы яго асабістае паглыбленае вывучэнне нацыянальнага мастацтва супала са службовымі абавязкамі, новымі магчымасцямі, і гэта дало выдатны плён. Філіповіч удзельнічаў у шматлікіх навуковых экспедыцыях па Беларусі. Жывапіс, сотні замалёвак, ілюстрацыі, дробная пластыка з выключнай энергіяй ствараліся мастаком і маюць безумоўна ўнікальную мастацкую, гістарычную, культурную каштоўнасць. Як бачыцца, у аднім з падарожжаў па Беларусі ён і ўбачыў старога пастуха, які ўжо стагоддзе глядзіць з палатна, хоць большая частка зробленага тады мастаком знікла.
Паступiў ад аўтара ў Беларускі дзяржаўны музей (№ 576085), які быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (нумар пераінвентарызацыі на творы адсутнічае).
Вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№ 1267 па вопісе вернутых твораў, складзеным у 1947—1948).
“Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69.
Акт № 30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае захоўванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)