15 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстава «Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання».

img

Лісты прадстаўнікоў сям'і Храптовічаў і тры кнігі са збораў знакамітай бібліятэкі ў Шчорсах былі перададзены са згоды апошніх уладальнікаў у Беларусь з Германіі ў 2020 годзе і з таго часу захоўваліся ў Нацыянальнай бібліятэцы. Вяртанне адбывалася намаганнямі дабрачыннага фонда «Шчорсы і Храптовічы». У 2020 годзе адшуканыя каштоўныя дакументы былі перададзены ў Беларусь. Пра гісторыю перадачы асобнікаў і лістоў можна даведацца больш праз матэрыялы мясцовага культурна-асветніцкага фонду «Шчорсы і Храптовічы» і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

img

Кнігазбор Храптовічаў, які пачаў збірацца канцлерам Іяхімам Літаворам Храптовічам у XVIII стагоддзі, у свой час лічыўся адной з найбагацейшых бібліятэк ва Усходняй Еўропе. Апісанне зместу выданняў і перапіскі прадстаўнікоў сям'і Храптовічаў, гісторыя знакамітага роду ў кантэксце атрыманых асобнікаў прадстаўлены ў відэаматэрыяле гісторыка, выкладчыка Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, кандыдата гістарычных навук Анатоля Сцебуракі. Старажытныя кнігі і ліставанне на французскай мове дагэтуль нідзе не публікаваліся і не дэманстраваліся для публікі. У межах адкрыцця выставы адбудзецца афіцыйная перадача кніг і перапіскі Храптовічаў на захоўванне і выкарыстанне ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

На выставе можна даведацца пра першы вопыт вывучэння кніг і ліставання Храптовічаў, іх значэнне для беларускай і сусветнай культуры, а таксама разгледзім новыя крокі ў вывучэнні гісторыі роду Храптовічаў, іх спадчыны ў Беларусі і замежжы, шляхі яе вяртання на Радзіму.

Падчас выставы будуць прадстаўлены мастацкія працы студэнтаў БНТУ, якія працавалі валанцёрамі на летніках па добраўпарадкаванні маёнтка Храптовічаў у Шчорсах у 2018–2019 гадах.

Паводле інфармацыі мясцовага культурна-асветніцкага фонду «Шчорсы і Храптовічы» і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі