Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Пра інфармацыйны рэсурс

Інтэрнэт-партал "Вяртанне"- інфармацыйны  рэсурс пра вернутыя,  перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання.

Распрацоўка Інтэрнэт-партала нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь,  ажыццяўлялася ў выглядзе навукова-даследчай работы ў 2014–2015 гадах.

Праца па стварэнні Інтэрнэт-партала і базы даных выканана ў межах рэалізацыі задання 3.26 Пераліку работ па развіцці дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі на 2014–2015 гады (зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь № 122 ад 14.04.2014г.) па тэме: “Стварыць базу даных і Інтэрнэт-партал нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь”.


Арганізацыя-заказчык – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя-выканаўца – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі".
Уладальнік інфармацыйнага рэсурсу - установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".