Копіі культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанне
У 2023 годзе будынак былога палаца губернатара ў Віцебску быў перададзены Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею. Музеефікацыя будынка прадугледжвае аднаўленне былой планіроўкі і інтэр’ераў палаца губернатара сяр. XIX – пач. ХХ ст., а таксама стварэнне экспазіцыі, прысвечанай Віцебску губернскага перыяду.
З гэтай нагоды пачалася праца па выяўленні планаў і чарцяжоў будынка XIX ст., у выніку чаго ў фондах Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (С.-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) былі выяўлены наступныя дакументы: план і выява «Фасад каменного городского дома занимаемого господином генерал-губернатором Витебским, Могилевским, Смоленским и Калужским князем Хованским» 1830 г. (Ф. 1488. Воп. 1. Спр. 348), выява «Фасад каменного трехэтажного со службами дома, состоящего в первой части города Витебска по набережной реки Двины, занимаемой генерал-губернатором Смоленским, Витебским и Могилевским. 19 июля 1839» (Ф. 1488. Воп. 1. Спр. 347), план «Местоположение части вышнего замка в городе Витебске» пач. XIX ст. (Ф. 1399. Воп. 1. Спр. 262).
Набытыя электронныя копіі планаў і выяў былі выкарыстаны пры стварэнні часовай фотадакументальнай выставы, якая працуе ў будынку палаца губернатара на працягу 2024 года, і маюць быць выкарыстаны пры будаўнічых работах па перапланіроўцы будынка.
«Фасад каменного городского дома занимаемого господином генерал-губернатором Витебским, Могилевским, Смоленским и Калужским князем Хованским», план і выява 1830 г. Ф. 1488. Воп. 1. Спр. 348
«Фасад каменного трехэтажного со службами дома, состоящего в первой части города Витебска по набережной реки Двины, занимаемой генерал-губернатором Смоленским, Витебским и Могилевским. 19 июля 1839», выява. Ф. 1488. Воп. 1. Спр. 347
«Местоположение части вышнего замка в городе Витебске», план пач. XIX ст. Ф. 1399. Воп. 1. Спр. 262.
Інфармацыя прадастаўлена УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”.