Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Аўтарызаваны машынапіс ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І.

Аўтарызаваны машынапіс ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І.
Аўтар
Якуб Колас
Параметры (ш/в/г мм.)
1 ліст, 1 старонка. 29,8 х 20,7 см.1 адзінка
Час стварэння
02.12.1953
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Пісьмовыя крыніцы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
У 1953 годзе Якуб Колас напісаў ліст П. І. Чагіну з просьбай пасадзейнічаць выданню зборніка вершаў С.М. Гарадзецкага ў 1954 г. Дакумент ўтрымлівае рукапісныя і машынапісныя часткі.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Аўтарызаваны машынапіс знаходзіцца ў фондах Дзяржаўнага музея Ул. Маякоўскага ў Маскве. Электронная копія ліста Якуба Коласа да Чагіна П.І. была перададзена Дзяржаўным музеем Ул. Маякоўскага Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа. Быў атрыманы дазвол на публікацыю. Рукапіс выявіла галоўны захавальнік фондаў Міцкевіч В.В. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (2023 г.)