Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Аўтограф паэмы “Тэстамэнт”

Аўтограф паэмы “Тэстамэнт”
Аўтар
Уладзімір Жылка
Параметры (ш/в/г мм.)
Аркуш 290х208 складзены ўдвая, 4 старонкі тэксту ў два слупкі
Час стварэння
1933 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Рукапісы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Аўтограф апошняй (перадсмяротнай) паэмы Уладзіміра Жылкі “Тэстамэнт”, напісанай у высылцы ва Уржуме. Аўтэнтычнасць аўтографа пацверджана экспертызай, праведзенай у 2014 г.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Аўтограф паэмы быў атрыманы пасля смерці паэта беларускім грамадскім дзеячам Яўхімам Кіпелям і захоўваўся ў яго сям’і. У другой палове ХХ ст. апынуўся ў ЗША (штат Нью-Джэрсі), сям’ёй Кіпеляў быў перададзены ў архіў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Адтуль з ініцыятывы дырэктара БІНіМ Вітаўта Кіпеля і архівіста Лявона Юрэвіча, праз пасярэдніцтва гісторыка Наталлі Гардзіенка ў 2014 г. быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. **Інфармацыя прадастаўлена ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)**