Амфітрыта / Амфитрита
Аўтар
Невядомы мастак XVII стагоддзя (?)
Матэрыял
Дрэва, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
17,2×29,6 см
Час стварэння
XVII стагоддзе (?)
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
На зеленавата-карычневым фоне 5 аголеных мужчынскіх постацяў у хвалях, над імі на ружовым покрыве напаўляжачая аголеная жанчына ў 3/4 павароце налева, з закінутай за галаву левай рукой
Паходжанне
Італія (?) Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1948 г. У музей паступіў у 1960 г. з Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (інв. № 2688 ГИМ) (г. Мінск). Раней – у 1939 (?) – 1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Вяртанне твора, які належаў у 1939 (?) – 1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). У парадку рэстытуцыі культурных каштоўнасцей БССР