Архіўныя дакументы роду Тышкевічаў
Аўтар
-
Параметры (ш/в/г мм.)
Колькасць - 6 705 спраў
Час стварэння
1451-1915 гг.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Дакументы
Месцазнаходжанне
г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка
Анатацыя
Інфармацыя адсутнічае
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
_Гістарычная даведка_
Тышкевічы - вядомы графскі род герба "Ляліва". Прозвішча паходзіць ад імя родапачынальніка Тышкі (Цімафея) Каленікавіча Мішкавіча, які жыў у першай палове XV стагоддзя. Васіль Тышкевіч (памёр у 1571 г.), падляскі і смаленскі ваявода, атрымаў графскі тытул у Польшчы. З яго сыноў Юрый Тышкевіч (памёр у 1576 г.) быў ваяводам брэсцкім, Астафій (памёр у 1590 г.) - кашталянам смаленскім. Юрый Тышкевіч (памёр у 1656 г.) быў паслом у Рыме (1638), потым біскупам віленскім; Антоній (памёр у 1762 г.) - біскупам жмудскім. Гр. Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806 - 1868), вядомы польскі археолаг, пісьменнік па гісторыі, археалогіі, геаграфіі і этнаграфіі; яго брат Яўстафій - заснавальнік віленскага археалагічнага музея (гл.). Адна галіна Тышкевічаў прыняла ў XVI стагоддзі мянушку Скумін. З гэтай галіны Людвіг Скумін-Тышкевіч (памёр у 1808 г.), жанаты на сястры апошняга польскага караля князёўне Канстанцыі Панятоўскай, быў гетманам палявым (1780), падскарбіем вялікім (1791) і маршалам вялікім (1793) літоўскім. З яго смерцю спынілася галіна Скумінаў-Тышкевічаў. Род графаў Тышкевічаў унесены ў V частку радаводных кніг Віленскай, Кіеўскай і Мінскай губерняў.
_Звесткі пра пошукавую дзейнасць_
ДУК “Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў” накіраваў праект пісьма ў Дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь ва Украіне з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўстанаўленні дыпламатычных кантактаў і правядзенні перамоў па пытаннях выяўлення беларускіх культурных каштоўнасцей у музеях і архівах г. Львова.
Праект пісьма быў накіраваны ў верасні 2021 года ў Міністерства культуры Рэспублікі Беларусь ў адказ на пісьмо Міністерства культуры Республікі Беларусь № 04-09/7086 ад 20.09.2021 г. аб выкананні рашэнняў Каміссіі па выўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і увядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
ДУК “Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў” у 2021 годзе звярнуўся ў Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў у г. Вільнюсе з просьбай адшукаць магчымасць вызначыць, якія дакументы былі перададзены Канстанцінам Тышкевічам і захоўваюцца ў фондах архіва і аказаць дапамогу ў вырабе іх копій. 16 жніўня 2021 года быў атрыманы адказ з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва у г. Вільнюсе, у якім паведамляецца, што ў архіве захоўваецца інфармацыя, звязаная з Канстанцінам і Яўстафіем Тышкевічамі. Але з прычыны вялікіх выдаткаў па часе і працы, якія патрабуюцца на пошук такога роду інфармацыі Гістарычны Архіў Літвы згодна з законам Літоўскай Рэспублікі «Аб праве на атрыманне інфармацыі з дзяржаўных устаноў і органаў самакіравання» (рэдакцыя ад 01.04.2017, арт. 15, ч. 1, п. 3) адмовіўся праводзіць пошук па адпаведных архіўных фондах. Адначасова было прапанавана самастойна займацца даследаваннем архіўных дакументаў у чытальнай зале Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы.
ДУК “Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў” накіраваў праект пісьма ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы з просьбай знайсці магчымасць вызначыць, якія дакументы і музейныя прадметы былі перададзены і захоўваюцца ў фондах Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў г. Вільнюсе, у Нацыянальным музеі Літвы ў г. Вільнюс Канстанцінам Тышкевічам і аказаць дапамогу ў вырабе копій.
Праект пісьма быў накіраваны ў верасні 2021 года ў Міністерства культуры Рэспублікі Беларусь ў адказ на пісьмо Міністерства культуры Республікі Беларусь № 04-09/7086 ад 20.09.2021 г. аб выкананні рашэнняў Каміссіі па выўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і увядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
_Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай установай
культуры "Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў»_


