Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Буквар

Буквар
Аўтар
Друкар Фёдар Грышановіч (?)
Параметры (ш/в/г мм.)
Фармат 8°
Час стварэння
1649 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Кніжныя помнікі
Падвід
Друкаваныя выданні
Месцазнаходжанне
г. Упсала, Швецыя, г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Старадрукаваная кніга “Буквар” выдадзена ў друкарні Магілёўскага Богаяўленскага брацтва. Верагодны друкар – Фёдар Грышановіч, паплечнік Спірыдона Собаля. Вядомы адзін цэлы захаваны экзэмпляр і адзін фрагмент з 4-х аркушаў.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Сучаснае месцазнаходжанне культурнай каштоўнасці –Універсітэцкая бібліятэка г. Упсала, Швецыя (верагодна, кніга была вывезена падчас знаходжання ў Магілёве войскаў Карла ХІІ падчас руска-шведскай вайны). Фрагмент захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы, Расійская Федэрацыя. Інфармацыя прадастаўлена музеем гісторыі Магілёва (2020 г.)