Дакументы Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра
Аўтар
Беларускі дзяржаўны яўрэйскі тэатр
Параметры (ш/в/г мм.)
26 дакументаў розных памераў
Час стварэння
1939 - 1945 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Іншыя
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Дакументы, звязаныя з дзейнасцю Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, пераважна ў эвакуацыі ў Новасібірску: фатаграфіі, лібрэта, асабістыя дакументы, пісьмы актораў і інш.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Дакументы былі сабраны даследчыцай яўрэйскай культуры Ірынай Герасімавай і перададзены для экспанавання на выставе, прысвечанай гісторыі Беларускага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, якая была арганізавана Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музеем 24.07 – 30.08.2020 у г. Новасібірску. Пасля заканчэння выставы дакументы, на просьбу даследчыцы, былі перасланы ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.
**Інфармацыя і фота прадастаўлены ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)**



