Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Дакументы опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай

Дакументы опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай
Дакументы опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай
Аўтар
Асабісты архіў
Параметры (ш/в/г мм.)
41 дакумент розных памераў
Час стварэння
1950—1960 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Іншыя
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Дакументы з асабістага архіва опернай спявачкі, заслужанай артысткі БССР Н.В.Дзвінянінавай, звязаныя з яе працай як салісткі ў Беларускім дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета ў 1950-х—1960-х гг.: фатаграфіі, лібрэта, асабістыя дакументы, афіша.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Дакументы захоўваліся ў асабістым архіве Н.В.Дзвінянінавай, якая ў 1962 г. выехала з Мінска ў Баку, а ад 1963 г. пасялілася ў Львове. Даследчык гісторыі оперы Сяргей Русецкі падчас паездкі ва Украіну сустракаўся са спявачкай, і ў лютым 2020 г. перадаў частку яе дакументаў у БДАМЛМ. **Інфармацыя і фотаматэрыялы прадастаўлены ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" (2020 г.)**