Домікі над Віленкай
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Параметры (ш/в/г мм.)
217 х 303 мм, 1 адз.
Час стварэння
1934 г.
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Графіка
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На графічным малюнку адлюстраванне шчыльна размешчаных шматпавярховых дамоў на схіле ракі Віленкі, якія перамяжоўваюцца з высокімі дрэвамі. На пярэднім плане - водны паток і схіл да яго з размешчанымі лествіцамі, прыступкамі і сцежкамі, якія спускаюцца да вады. Дрэвы аголеныя, магчыма пейзаж намаляваны позней восенню або ранней вясной.
На адваротным баку подпіс: "Домікі над Віленкай 1934".
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Графічная работа “Домікі над Віленкай” была напісана ў 1934 г. у Вільні, калі М.К. Сеўрук, пасля заканчэння мастацкага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя (1927-1932), працаваў у Вільні.
I да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і была перавезена з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.


