Дзяўчынкі і кветкі/Девочки и цветы
Аўтар
Царфін Файбіш-Шрага
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
81,5 х 60 см
Час стварэння
1950-ыя гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Жывапісны твор “Дзяўчынкі і кветкі” аўтарства Царфіна Файбіш-Шрагі (1900-1975), мастака, ураджэнца Беларусі, прадстаўніка Парыжскай школы, мае гістарычную, культурную, мастацкую і музейную каштоўнасць. Карціна ўяўляе сабой сюжэтную дэкаратыўную кампазіцыю з выявай групы дзяўчынак у квітнеючым садзе. У ніжняй частцы твора выява групы чалавечых фігур, вырашаных сілуэтна ў сіне-бірузовых, цёмна-сініх, фіялетавых, зялёна-бірузовых з украпінамі чырвонага, жоўтага колеру танах, пераважна над фігурамі выява белых і ружова-чырвоных кветак. Справа ўнізе візуалізуецца подпіс мастака, выкананы чырвонай фарбай: “zarfin”.
Паходжанне
Твор быў напісаны ў Парыжы. Прыкладна да 2018 г. знаходзіўся за межамі Беларусі. У 2022 г. карціна передадзена музею на падставе дагавора дарэння фізічнай асобай, грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Твор уключаны ў музейную калекцыю “Жывапіс Беларусі” Нацыянальнага мастацкага музея. Выява твора з'явіцца пры атрыманні дазвола музея выставіць яго ў публічны доступ. _**Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” (2023 г.)**_