Фартух/фартук
Аўтар
Інфармацыя адсутнічае
Параметры (ш/в/г мм.)
ДВ-615мм, ШВ-585 мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Адзенне
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Фартух пашыты з фабрычнага белага баваўнянага палатна. Уверсе тканіна закладзена ў тры неглыбокія зморшчыны пад пояс. Асноўным матывам упрыгожвання фартуха з’яўляецца вышыўка крыжам баваўнянымі ніткамі чырвонага і чорнага колеру. Гэта тры буйныя кампазіцыі “барочнага вазона” па нізе вырабу, у абрамленні маленькіх, раскіда́ных па ўсім астатнім полі фартуха, кветкавых букетаў. Па краю фартуха і бакам праходзіць куплёная карункавая тасьма. Завязкі фартуха дадаткова дэкарыраваны шырокімі трохкутнымі ўстаўкамі з вышыўкай.
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»


