Фота з асабістага архіва польскага мовазнаўцы і славіста Фларыяна Неўважнага
Аўтар
Станіслава Няўважная
Параметры (ш/в/г мм.)
Колькасць -- 2 адз.
Час стварэння
1965 г. ,1988 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Фатаграфія
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Беларусь
Анатацыя
Фатаграфіі змяшчаюць дароўныя надпісы Я. Брыля Ф. Неўважнаму на сваёй кнізе “Жменя сонечных променяў” ад 7.ХІ.1965 г. і на зборніку “На сцежцы дзеці” ад 11.V.1988 г.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Дадатковая інфармацыя
Фларыян Неўважны (1929–2009) вучыўся на філалагічным факультэце
Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі разам з У.С.
Караткевічам і сябраваў з ім доўгія гады. Пісаў пра беларускіх
літаратараў (У.С. Караткевіча, Я. Коласа, Я. Купалу, М. Танка і інш.),
ліставаўся (апроч Караткевіча) з Я. Брылём, У.М. Казберуком, А.І.
Мальдзісам, В.П. Рагойшам і інш.
Iнфармацыя прадстаўлена ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (БДАМЛМ).



