Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Матэрыял
Папера, Пастэль, Крэйда
Параметры (ш/в/г мм.)
272 х 206 мм. 1 адз.
Час стварэння
1940 г.
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Графіка
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Выява галавы хлопчыка-падлетка ў профіль улева выканана на цёмным фоне чырвонай пастэллю штрыхамі. Выпуклыя і акруглыя ўчасткі выдзелены белай крэйдай. Твар авальнай формы, вялікія вочы пад тонкімі брывамі, пухлыя губы, валасы прамыя, пастрыжаны коратка. У правым верхнім вуглу штрыхавы падбор колераў мастаком. На адваротным баку надпіс: "М. Сеўрук/ Галава хлопчыка/ пап.. кал. паст., крэйда 1940".
Паходжанне
Графічны эскіз “Галава хлопчыка” была напісана ў 1940 г. у Нясвіжы.
Графічная работа “Галава хлопчыка” да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і была перавезена з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.


