ㅤJournal de Pierre le Grand: depuis l'année 1698 jusqu'à la conclusion de la paix de Neustadt …
Аўтар
Pierre le Grand / Пётр I (1672–1725), імператар расійскі
Параметры (ш/в/г мм.)
4° (26 см)
Час стварэння
1773 г.
Дата вяртання
13.02.2023
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Кніжныя помнікі
Падвід
Друкаваныя выданні
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Journal de Pierre le Grand : depuis l'année 1698 jusqu'à la conclusion de la paix de Neustadt / Pierre le Grand ; traduit de l'original russe imprimé d'après les m[anuscrit]s corrigés de la propre main de Sa Majesté impériale qui sont aux archives [par Simon de Schtschepotieff ; traduction revue par Formey ; original russe édité par Michel Schtscherbatow]. ― A Berlin : Chez George Jaques Decker, imprimeur du Roi, 1773. — VIII, 501 c., 1 л. іл. : франт. ; 4° (26 см).
«Дзённік Пятра Вялікага з 1698 г. да заключэння Ніштацкага міра» выдадзены ў Берліне ў 1773 г. З’яўляецца перакладам рускамоўнага арыгінала «Журнал или поденная записка блаженной и вечнодостойной памяти Государя Императора Петра Великого с 1698 г.», які ўпершыню апублікаваны ў Санкт-Пецярбургу ў 1770–1772 г. Галоўным рэдактарам і аўтарам рускага выдання быў сам Пётр І. Удзел у рэдагаванні прынялі яго сакратар А.В. Макараў, П.П. Шафіраў, Ф. Пракаповіч і інш. Прадмова падпісана князем М.М. Шчарбатавым. Перакладное выданне таксама ўключае прадмову М.М. Шчарбатава і зварот пісьменніка, філосафа, сакратара Бярлінскай акадэміі навук, ганаровага члена Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук І.Г.С. Фармэйа (J.H.S. Formey). На франтыспісе выдання размешчаны гравіраваны партрэт Пятра I работы нямецкага мастака-гравёра Мэйля Ф.В. (Petrvs M. Rvssor. Imperator. / F. W. Meil inv. et fc. 1773.).
Пераплёт паўскураны XVIII ст. з цісненне золатам на спінцы. На форзацах каляровая папера. На адвароце верхняга вечка экслібрыс бібліятэкі Іахіма Храптовіча: «Ex Bibliotheca Joachimi Comitis Chreptowicz Pro-Cancellarii M.D.L.», а на тытульным лісце чорны штамп: «Ex Bibl. Joach. Com. Chreptowicz».
Двухколерны друк.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
У 1773 г. выдадзена ў Берліне (Германія).
Канец ХVIII – 1- я палова ХІХ ст. уваходзіла ў склад кніжнага збору Іахіма Храптовіча. Бібліятэка ў Шчорсах.
У перыяд Першай сусветнай вайны (1914–1918) знойдзена ў Шчорсах нямецкім салдатам Юліусам Херманам Швезінгерам і вывезена ў Германію (Зондэрсгаўзен).
У 2023 г. перададзена ў фонды Нацыянальная бібліятэкі Беларусі нашчадкамі Ю.Х.Швезінгера - Марыон Швезінгер пры садзейнчанні Пасольства РБ у ФРГ.
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай установай "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"





