Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Канверт на імя Упаўнаважанага Польскага Чырвонага Крыжа тав. Кацярыны Пешкавай

Канверт на імя Упаўнаважанага Польскага Чырвонага Крыжа тав. Кацярыны Пешкавай
Аўтар
Луцэвіч У.Ф., жонка Янкі Купалы
Параметры (ш/в/г мм.)
113.0 х 130.0 мм (пярэдні бок), 111.0 х 144.0 мм (адваротны бок), колькасць - 2 адз. захавання
Час стварэння
1931 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Дакументы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Дакумент. Канверт (пярэдні і адваротны бакі) на імя Упаўнаважанага Польскага Чырвонага Крыжа тав. Кацярыны Пешкавай. На рускай мове. 2 л., 2 с.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Дакумент датуецца 28.03.1931 г. Звестак пра яго перамяшчэнне не маецца. На дадзены момант арыгінал захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ГА РФ. Ф. Р-8406. Оп. 2. Д. 2970. Л. 3). У 2022 г. Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы атрымана лічбавая копія дакумента без права яе публікацыі. **Інфармацыя прадастаўлена Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (2023 г.)**