Кішка Лізавета (з роду Радзівілаў) (1585–1618)/ Кишка Елизавета (из рода Радзивиллов) (1585–1618)
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1060 х 720 мм
Час стварэння
першая палова XVIII ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На цёмным фоне – паясная выява дамы ў развароце ўлева, з белымі валасамі ў чорнай шапачцы з ружовым пяром. Сукенка – цёмна-чырвоная, з белым гафрыраваным каўняром, рукавы залацістага колеру з белымі манжэтамі. На грудзях – каштоўныя калье. У левай руцэ трымае галінку кветак. Постаць упісана ў лаўравы вянок, які падтрымлівае на крылах чорны арол у княжацкай мітры. У яго дзюбе– герб “Карыбут”, на грудзях – “Трубы”, унізе – белая бандэроль з надпісам.
Паходжанне
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1963 г. (акт ад 05.06.1963 № 25). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію