Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Комплекс Новага замка ў Гродне, планы ваенных аб’ектаў Гродна

Комплекс Новага замка ў Гродне, планы ваенных аб’ектаў Гродна
Аўтар
Ваеннае ведамства Расійскай Імперыі
Параметры (ш/в/г мм.)
20 планаў рознага памеру
Час стварэння
канец XIX ст. - пачатак XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Дакументы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Планы ваенных аб’ектаў Расійскай Імперыі на тэрыторыі Гродна. Планы паверхаў гродзенскага Новага замка 1830-х – 1890-х гг., якія складаліся ў працэсе падрыхтоўкі праектаў рэканструкцыі замка. Уяўляюць каштоўнасць для перспектыўных рэстаўрацыйных работ на Новым замку. Дакументы прадстаўляюць сабой чарцяжы, выкананыя чарніламі
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Ствараліся ваеннымі інжынерамі Расійскай імператарскай арміі на працягу ХІХ – пачатку ХХ стст. Электронныя копіі атрыманы ў 2023 г. Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем без права публікацыі. Дадзеныя дакументы можна аднесці да культурных каштоўн6асцей, якія тычацца гісторыі Беларусі. Выявы прадастаўленных копій матэрыялаў не падлягаюць публікацыі. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» (2023 г.)